Усе дзеці напярэдадні Калядаў і Новага года чакаюць свята, чараўніцтва і падарункаў, якія б складаныя ні былі часы.
Мы, Народныя aмбасады Беларусi, сумесна з МЗС Эстоніі і фондам СДЖ запусцілі акцыю па віншаванні дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым Годам. Прапануем вам стаць Дзедам Марозам ці Зюзяй, павіншаваць дзяцей і падарыць ім шчасце.
Беларусы замежжа, падзяліцеся калі ласка гэтай інфармацыяй па сваіх чатах сярод дыяспары, каб як мага больш дзяцей палітвязняў атрымалі падарункі і паверылі ў чараўніцтва. Дапамагчы можа любы, як фізічная асоба так і юрыдычная.