Беларусы Любліна выйшлі падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў

Беларусы Замежжа

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Беларусы Любліна выйшлі, каб нагадаць пра важнасць правоў чалавека і падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў.

“Надышла нашая чарга абараніць тых, хто дзесяцігоддзямі змагаўся за правы чалавека ў Беларусі. У сітуацыі, калі самыя выбітныя праваабаронцы краіны знаходзяцца за кратамі, мы мусім стаць іх голасам. Мы мусім распавядаць пра парушэнні, падтрымліваць палітвязняў, распавядаць іх гісторыі і працягваць іх справу,” — заяўляюць беларусы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну