У гэтую суботу 10га снежня ў Ансі ў Францыі Беларусы ўдзельнічалі ў Міжнародным Альпійскім Растве і пазнаёмілі жыхароў горада і іх гасцей з Беларуссю, яе гісторыяй, знакамітымі дзеячамі, сучаснай сітуацыяй, Беларускімі традыцыямі Раства, нацыянальнымі стравамі, сярод якіх асабліва адзначылі дранікі і крамбамбулю, а таксама прадставілі выцінанку, народныя касцюмы, цымбалы і народную творчасць.
Пасля абеду з удзелам Беларускай спявачкі “Лунаты” адбыўся канцэрт Беларускай нацыянальнай музыкі і песняў, з удзелам цымбалаў і жалейкі, гледачы атрымалі асалоду ад танца “Лявоніха” і змаглі сустрэць Беларускую Каляду (па беларускіх тралыцыях – маці Бога Сонца, якая абвяшчае паварот да вясны), паўдзельнічаць у традыцыі Калядавання і нават станчыць Беларускія танцы.
Не абмінулі Беларусы і сітуацыю ва Украіне, прысвяціўшы сучасную фартэпіяную інтэрпрэтацыю “Шчэдрыка” ўкраінцам.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
#BelaruswithUkraine
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну