Калядны марафон паштовак салідарнасціУ суботу, 17 снежня, ініцыятыва
“Майстэрня паштовак салідарнасці” пачынае калядны
марафон паштовак у падтрымку беларускіх палітвязняў.
Прыходзьце ў сваім горадзе, каб
напісаць віншаванне зняволеным, падтрымаць ды стварыць ім трошачку каляднага настрою.
Святочныя часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.
Вільня: Дата: 17 снежня
Час: з 10.00 да 20.00
Месца: бібліятэка, Vilniaus 20
Гданьск: Дата: 17 снежня
Час: з 15.00 да 20.00
Месца: бар “Карма”, Tandeta, 1
Варшава: Дата: 17 снежня
Час: з 11.00 да 19.00
Месца: каворкінг FreeBelarus Center, Mokotowska, 24 (пам. 64)
Уроцлаў: Дата: 17 снежня
Час: з 10.00 да 20.00
Месца: Касцюшкі, 35
Кракаў: Дата: 17 снежня
Час: з 11.00
Месца: бар Stakkato, Ślusarska 9a
Познань: Дата: 23 снежня
Час: з 18.00
Месца: галерэя Ежы Пятровіча пад Каронай, Kramarska, 3
Далучайцеся!Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну