Выстава Вольгі Якубоўскай “МАЛЮЮ НАША ЖЫЦЦЁ”Учора ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выст…

Выстава Вольгі Якубоўскай “МАЛЮЮ НАША ЖЫЦЦЁ”

Учора ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава аўтаркі ўсім вядомых коцікаў-беларусаў Вольгі Якубоўскай.

Усе мы былі проста беларусамі да 2020 году. Жылі, працавалі, малявалі. Але падзеі жніўня перавярнулі нашае жыццё, і пачалася новая эпоха змен.

Так у жыцці Вольгі з’явіліся “Коцікі Свабоды”. Пазітыўныя героі, коцікі, супрацьстаяць ваўкам; беларусы-коцікі, падтрымліваюць сваіх змагароў за правы і свабоды.

Усе героі і сюжэты нашага новага жыцця адлюстраваны ў гэтых карцінах. Па іх лёгка прасачыць летапіс падзей нашага новага часу.

То прыходзьце паглядзець на нашае жыццё спагадлівымі вачыма спадарыні Вольгі.

Выстава працуе па 13 студзеня.

Уваход вольны!

Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну