Прэс-канферэнцыя Народных амбасадаў Беларусі. Вынікі.
22 снежня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Народных амбасадаў Беларусі ў Аўстрыі, Германіі, Ізраілі, Польшчы, Славеніі, Швецыі, Шатландыі.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік прадстаўніка Кабінета па замежных справах, намеснік кіраўніка НАУ, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзімір Астапенка.
Прадстаўнікі НА спачатку распавялі аб сваёй працы, а потым ўсе удзельнікі адказвалі на шматлікія пытанні.
Як НА дапамагаюць беларусам і беларускам Хто фінансуе Каму падпарадкоўваюцца Выдача пашпартоў Узаемадзеянне з дэмсіламі Беларусі Праграма развіцця ўзаемаадносін не толькі з ЗША і краінамі ЕС Чым беларусы могуць дапамагчы НА