Адкрыццё новых Народных амбасадаў БеларусіПадчас прэс-канферэнцыі 22 снежня у Варшаве было заяўлена…

Адкрыццё новых Народных амбасадаў Беларусі

Падчас прэс-канферэнцыі 22 снежня у Варшаве было заяўлена аб афіцыйным адкрыцці новых Народных амбасадаў Беларусі ў Ізраілі і Італіі , а таксама аб аднаўленні ў бліжэйшы час працы Народнай амбасады ва Украіне !

Ганаровая місія расказаць пра гэту знакавую падзею выпала намесніку прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах, намесніку кіраўніка НАУ, кіраўніку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзіміру Астапенка.

“Я з вялікім задавальненнем далучаюся да гэтай актыўнай і вельмі змацаванай групы. Са свайго боку хачу таксама падзякаваць усім ўдзельнікам за нашу двухгадовую сумесную працу. Мы ўжо шмат чаго зрабілі, нам ёсць, што ўспомніць, але я так разумею, што яшчэ больш знакавых падзей у нас наперадзе” – паведаміў Уладзімір Астапенка

З прывітальным словам таксама выступіў прадстаўнік новай Народнай амбасады Беларусі ў Ізраілі Барыс Сухадрэў.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот