Прэм’ера дакументальнага фільма “Беларускі працэс” у Варшаве (12+)
Гэта гісторыі трох чалавек, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах і якія сёння імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дамагаюцца суда над злачынцамі.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр – Максім Буйніцкі.
У фільме здымаліся: Вольга Паўлава, Андрэй Данілеўскі, Кацпер Сяніцкі і іншыя.
Уваход вольны, але ж колькасць месцаў абмежавана, рэгістрацыя па спасылцы.
Дата: 30 снежня Час: 19.00 (час мясцовы) Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава