Латушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым Годам
https://youtu.be/5hkgr2lkhBkХутка мы збярэмся з роднымі і блізкімі, каб правесці адыходзячы 2022 год і сустрэць Новы, 2023-ці. Прынамсі тыя з нас, у каго ёсць такая каштоўная магчымасць.
З якімі ж надзеямі мы глядзім зараз ў будучыню? Якія планы на яе маем? І ці маем іх увогуле, жывучы ў складаныя часы гістарычных выклікаў – калі народы Еўропы, асабліва Еўропы Усходняй, нанова ўваходзяць у гісторыю і нанова абіраюць яе бок.
Які выбар мы, беларусы, бачым сёння, гледзячы вакол сябе?
Для кожнага, хто мае вочы, каб бачыць, відавочна, як у гісторыю ўвайшла Расія. Агрэсарам, тэрарыстам і акупантам. Такі выбар забраць назад ужо немагчыма. Бо яго ўбачыў увесь цывілізаваны свет.
Але свет убачыў і зваротнае. Смеласць і годнасць. Нацыянальную ідэю і надзею. Нязломнасць і сапраўдны гераізм. Бо для ўсіх, хто мае вочы, каб бачыць, Украіна уваходзіць у гісторыю краінай герояў. Бо выбар, які яна зрабіла, убачыў увесь свет.
Мы, беларусы, таксама зрабілі свой гістарычны крок у 2020-м годзе. Але ж рух наш запаволіўся. Бо пасля таго кроку мы сутыкнуліся з тым, да чаго не былі падрыхтаваныя.
Далейшыя падзеі зноў прывялі нас у кропку, калі вызначаецца наш гістарычны лёс. І тое, як мы пройдзем яе, выбар, які мы зробім – убачыць увесь свет.
Дык як мы, беларусы, хочам ўвайсці ў гісторыю?
Пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам – насустрач дэмакратыі, незалежнасці, свабодзе і развіццю? Ці пад акупанцкім трыкалорам праз украінскую мяжу – насустрач ганьбе ды праклёнам?
Мы пойдзем насустрач агульначалавечым каштоўнасцям і еўрапейскай цывілізацыі? Альбо супраць цывілізаванага свету – на баку рускай цемры?
Складаны час вялікіх зменаў імкліва нясе нас да ростаняў гісторыі. І выбару, які нас чакае, нам не пазбегнуць ніяк.
Ці хопіць нам волі і моцы абраць правільны бок гісторыі і будучыню, за якую нашыя дзеці скажуць нам “дзякуй”?
Мы заслугоўваем мець такую будучыню, дзе ў кожны новы год мы глядзім смела ды ўпэўнена. І сустракаем яго ня толькі з надзеяй на лепшае, але з вялікімі планамі па ўвасабленнІ гэтага лепшага ў жыцце.
З Новым годам!
Жыве Беларусь! Хутка мы збярэмся з роднымі і блізкімі, каб правесці адыходзячы 2022 год і сустрэць Новы, 2023-ці. Прынамсі тыя з нас, у каго ёсць такая каштоўная магчымасць.
З якімі ж надзеямі мы глядзім зараз ў будучыню? Якія планы на яе маем? І ці маем іх увогуле, жывучы…