Амбасады Вялікабрытаніі і Германіі ў Мінску даслалі ліст кожнаму беларускаму палітвязню “Больш за 14…

Амбасады Вялікабрытаніі і Германіі ў Мінску даслалі ліст кожнаму беларускаму палітвязню

“Больш за 1400 чалавек сёння несправядліва знаходзяцца ў зняволенні ў турмах Беларусі па палітычных матывах. Мы суперажываем ім і іх блізкім і сябрам. Няхай віншаванні, якія адправіла Пасольства, падараць адрасатам лістоў і іх сем’ям крыху новых сіл і надзеі. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных Беларусі.”

“У мінулым годзе, калі мы дасылалі навагоднія паштоўкі, людзям, несправядліва асуджаным за тое, што яны проста скарысталіся сваімі правамі, нам прыйшлося падпісаць амаль тысячу паштовак. Сёлета паштовак стала яшчэ больш – больш за 1400. І гэта жахлівая трагедыя. Гэта павінна спыніцца. Усе несправядліва пазбаўленыя свабоды, усе, каго пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а іх правы цалкам адноўленыя”.

Выказаць падзяку дыпламатам можно ў каментарах на іх старонках у Фэйсбуку:
Германія
Вялікабрытанія

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну