«Я веру, што гэтыя святы прынясуць цеплыню ў нашыя дамы, хоць бы на некалькі імгненняў»Намеснік кіра…

«Я веру, што гэтыя святы прынясуць цеплыню ў нашыя дамы, хоць бы на некалькі імгненняў»

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка павіншаваў беларусаў, якія адзначаюць Раство Хрыстова 7 студзеня:

«Памятаю, што заўсёды ў нашай сям’і ўвечары 6 студзеня, калі з’яўляецца на небе першая зорка, збіраліся за вячэрай, і галоўнай стравай падчас гэтай вячэры была бедная куцця, а багатую куццю падавалі на наступны дзень, 7 студзеня. Заўсёды была традыцыя 12 страў, посная ежа і, вядома ж, талерка для нечаканага госця. Але сёння ў нашых сем’ях гэтая талерка — для вельмі чаканых гасцей, людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І ў маім доме гэта месца будзе для майго стрыечнага брата Анатоля Латушкі, палітвязня.

Беларусы — адзін з тых народаў, якія найбольш захавалі свае традыцыі. І ў гэтым нашая сіла, якая дапаможа перажыць жудасную навалу сённяшніх дзён»

Поўную версію віншавання — глядзіце ў відэа.

@CabinetBelarus