Мінімум 6 380 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2022 годзеУжо амаль два з п…

Мінімум 6 380 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2022 годзе

Ужо амаль два з паловай гады ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца з кожным днём. У мінулым годзе сілавікі пры затрыманні працягвалі збіваць і катаваць людзей і нават выкарыстоўвалі зброю: стралялі ў «рэйкавых партызанаў» і ў хатніх жывёлаў затрыманых. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўлады пачалі актыўна пераследаваць беларусаў за антываенныя пратэсты.

Па дадзеных праваабаронцаў, агулам за 2022 год было затрымана не менш за 6381 чалавек — гэта мінімум 17 чалавек у дзень.

«Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.

Чытаць па спасылцы bit.ly/3Zdlts0