Глабальная ініцыятыва Дзярждэпа ЗША па падтрымцы палітвязняў з усяго светуВедамства запусціла праек…

Глабальная ініцыятыва Дзярждэпа ЗША па падтрымцы палітвязняў з усяго свету

Ведамства запусціла праект #WithoutJustCause, які накіраваны на асвятленне цяжкага стану палітзняволеных па ўсім свеце і іх сем’яў, а таксама выступае за вызваленне ўсіх палітвязняў.

На старонцы ініцыятывы прадстаўлены гісторыі і беларускіх палітвязняў — Ігара Лосіка і Марыі Калеснікавай.

Гэта будзе не толькі інфармацыйная кампанія, а яшчэ і ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі, НДА, іншымі ўрадамі і сем’ямі палітвязняў:

«Ініцыятыва Without Just Cause будзе ўключаць дыпламатычную дзейнасць і публічную дыпламатыю ў Вашынгтоне і праз амбасады ЗША ў іншых краінах. І зробіць больш бачнай працу і ўнёсак абаронцаў палітзняволеных, недзяржаўных арганізацый і сем’яў палітвязняў», — паведамляе Дзярждэп.

#палітвязні
#StandWithBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну