“ПАГОНЯ” ЗВЯРТАЕЦЦА ДА БЕЛАРУСАЎ ПА ДАПАМОГУТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ПАЗАДАРОЖНІКУжо 321 дзень расейскія а…

Беларусы Замежжа

“ПАГОНЯ” ЗВЯРТАЕЦЦА ДА БЕЛАРУСАЎ ПА ДАПАМОГУ

ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ПАЗАДАРОЖНІК

Ужо 321 дзень расейскія акупанты знішчаюць гарады і мірных жыхароў Украіны дзеля рэалізацыі пуцінскіх нездаровых амбіцый. Беларускія дабраахвотнікі ў скадзе палка “Пагоня” гераічна дапамагаюць украінскаму войску і народу змагацца за незалежнасць і свабоду сваёй краіны.

Частка байцоў “Пагоні” знаходзіцца непасрэдна на перадавой, іншая група бярэ ўдзел ў разгортванні асобнай беларускай часткі на базе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна. За 10 месяцаў вядзення баявых дзеянняў у падраздзялення ёсць страты як у жывой сіле, так і ў тэхніцы. На сённяшні момант «Пагоня» ідзе на пашырэнне асабістага складу і мае вострую патрэбу ў дадатковым пазадарожніку.

Таму мы звяртаемся да беларусаў па дапамогу!

Неабходная сума збору 8500 € — сярэдні кошт Mitsubishi L200 (2001-2004) па рынку; а таксама рамонт пасля набыцця.

Падтрымаць “Пагоню” можна праз Фонд BYSOL па спасылцы