Выдача неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць св…

Выдача неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ. Разам з іншымі прадстаўніцамі Дэпартамента яны абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па аб’ектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі з-за сканчэння тэрміну дзеяння або страты.

Таксама былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.

Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб’яднаны Пераходны Кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакумента.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну