«Мы не можам і не маем права не змагацца за свой дом». Ціханоўская выступіла з прамовай у гонар пача…

«Мы не можам і не маем права не змагацца за свой дом». Ціханоўская выступіла з прамовай у гонар пачатку паўстання Каліноўскага

Сёння ў гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская наведала могілкі Росы, дзе пахаваныя героі паўстання Кастуся Каліноўскага, і выступіла з прамовай.

«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады народзе зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады.

Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе.

У Мінску мы з сям’ёй жылі ў раёне вуліцы Каліноўскага і часта там гулялі. Тады мае дзеці былі яшчэ маленькія і не ведалі, чым знакаміты Каліноўскі. Але нядаўна я распавяла старэйшаму гэтую гісторыю – пра тое, як адзін маленькі, але вольны душой чалавек змог запаліць іскру народа, каб паўстаць супраць вялікага зла. Нават калі ён трапіў за краты – ён не здаўся і заставаўся вольным чалавекам. «Ён такі ж, як наш тата!» – сказаў мой сын.

Я думаю, у кожнай беларускай сям’і ёсць свой Каліноўскі – той, хто дае вам сілы на барацьбу і не дае спыніцца, нават калі здаецца, што ўжо няма надзеі. І нягледзячы на тое, што трагічная гісторыя паўтараецца, і сёння нашыя народы зноў вымушаныя супрацьстаяць вялізнай імперыі, – я ведаю, што мы пераможам. Ведаю, што ўсе мы вернемся дадому. І ведаю, што Беларусь у хуткім часе вернецца ў Еўрапейскую сям’ю, якой належыць гістарычна.

За нашу і вашу свабоду!»

«Мы не можам і не маем права не змагацца за свой дом». Выступ Святланы Ціханоўскай на гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага…

«Паважаны прэзідэнт Гітанас Наўседа, Амбасадарка Уршуля Дарашэўска, Амбасадар Пятро Бешта, Шаноўныя дапламаты, госці, Дарагія сябры, Для мяне гонар выступіць сёння перад вамі. Паўстанне 1863 года аб’ядноўвае Літву, Польшчу, Украіну і Беларусь. Нашыя…