Учора прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон ад 13 студзеня 2023 года аб унясенні змяненняў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя акты.
Зусім нечакана новы акт прадугледжвае адмену палажэнняў т.зв антыкавіднага шчыту, а гэта значыць і правіл, якія падаўжаюць, сярод іншага, тэрмін дзеяння віз і іншых дакументаў замежнікаў.
На практыцы гэта азначае, што калі тэрмін дзеяння вашых дакументаў скончыўся, але быў падоўжаны дзякуючы «кавідным палажэнням», варта ўжо зараз зрабіць крокі па легалізацыі знаходжання ў Польшчы!
Варта адзначыць, што змены тычацца ўсіх замежнікаў, а не толькі грамадзян Украіны!
Папраўка прадугледжвае адмену г.зв антыкавіднага закону(артыкулы 15z-15z3, 15z6, 15zd, 15zza і 15zzzb).
Палажэнні, якія будуць адменены з 24 жніўня 2023 году:
– падаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам відаў на жыхарства
– падаўжэнне тэрміну дзеяння відаў на жыхарства
– падаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны
– падаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне
– падаўжэнне тэрміну выезду замежніка з тэрыторыі Рэспублікі Польшча
УВАГА!
Паводле арт. 36 сек. 5 Закона ад 13 студзеня 2023 года аб унясенні змяненняў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя законы, 24 жніўня 2023 года страчваюць сілу палажэнні антыкавіднага закона.