– На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Андрэем Плянковічам гаварылі пра арганізацыю міжнароднай сустрэчы, прысвечанай Беларусі, а таксама новай стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала Харватыі за падтрымку ў Еўрапейскім Саюзе, Радзе Еўропы і АБСЕ – Харватыя паслядоўна падтрымлівае ініцыятывы і прапановы беларускіх дэмакратычных сілаў. Святлана Ціханоўская перадала просьбы ад беларускай дыяспары, у прыватнасці, каб Харватыя не патрабавала апастылю ад беларусаў, якія не могуць вярнуцца ў краіну.
– Харватыя не будзе прызнаваць рашэнні незаконных судоў супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам і будзе працягваць працу з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.
– Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, накіраваную, у тым ліку, на прадухіленне поўнамаштабнага ўдзелу беларускага войска ў вайне.
– Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Харватыі Гордан Грліч-Радман абмеркавалі рэабілітацыйную праграму для былых палітвязняў і сем’яў рэпрэсаваных, якія ўжо існуюць у Нарвегіі, Італіі і Іспаніі. Таксама гаварылі пра студэнцкія і культурныя абмены.