Учора каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Берліне адбылася акцыя, прысвеч…

Учора каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Берліне адбылася акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту. Мы згадалі геніяльнага французскага мастака габрэйскага паходжання, ураджэнца беларускай зямлі, Хаіма Суціна, павіншавалі з днём народзін Паўла Севярынца і пачыталі ўрывак з яго рамана аб векавых сувязях габрэйскага і беларускага народаў “Беларусалім”

Павал Севярынец (нар. 30.12.1976), пісьменнік і палітык, адзін з лідэраў “старой” апазіцыі, сазуснавальнік партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, актыўны ўдзельнік руху “Эўрапейская Беларусь”, які за свае палітычныя погляды правёў 6 гадоў у турмах і быў прызнаны “вязьнем сумлення”, якога арыштавалі яшчэ да выбараў 2020, 7 чэрвеня, і адправілі ў папраўча-працоўную калёнію, дзе гэты нязломны беларус малюе беларускія культавыя будынкі  і піша кнігі, і які ўпэўняны, што “на страху, карупцыі і нянавясці” немагчыма пабудаваць будучыню, але “вельмі простыя каштоўнасці, якія чалавеку даў Гасподзь Бог” змогуць прывесці Беларусь да палітычнай незалежнасці і дэмакратыі,

Хаім Суцін (13.01.1893-1943), французскі мастак-экспрэссіяніст габрэйскага паходжання з беларускага мястэчка Смілавічы, бацька якога забараняў яму маляваць, а свой першы «ганарар» будучы мастак атрымаў праз суд— гэта была кампенсацыя за збіццё пасля таго, як хлопчык намаляваў партрэт сына равіна (іўдзейская рэлігія забараняе маляваць выявы людзей), якому даводзілася галадаць, пакуль ён не стаў вядомым. Пасля акупацыі Францыі Хаім Суцін вымушаны быў хавацца ад пераследу нямецкіх нацыстаў. Яго маглі пазбавіць свабоды і жыцця, як зрабілі гэта з яго бацькамі ў 1941 м. Памёр мастак у 1943 м. Самая каштоўная карціна Беларусі «Ева», набыта «Белгазпрамбанкам» у сваю калекцыю за 1,8 млн. даляраў пасля затрымання Віктара Бабарыкі і арышту ўсёй калекцыі карцін «Белгазпрамбанка» стала «сімвалам свабоды», яе малююць беларусы за кратамі, у робе вязня канцлагера і арыштаванай АМАПаўцамі. 

Беларусы ганарацца знакамітымі габрэямі, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і пакінулі яскравы след у гісторыі не толькі Ізраіля і Беларусі, але і ўсяго чалавецтва, такіх як Хаім Суцін.

Не забудзем 800 000 габрэяў, ахвяр халакоста на Беларусі!

Не прабачым і савецкіх і постсавецкіх  рэпрэсій лепшых прадстаўнікоў як беларускай так і габрэйскай нацыі! 

Слава габрэйскаму народу, які здолеў пабудаваць магутную незалежную дзяржаву Ізраіль !

Жыве Беларусь !
Слава Украіне
!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну