25 снежня МАК выступіў з заявай пра магчымы ўдзел спартоўцаў з РФ і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях-2024, калі гэтыя спартоўцы не выказвалі актыўнай падтрымкі вайны ва Украіне. Такім чынам, тыя спартоўцы, якія ніяк не выступілі супраць рэжымаў і вайны, могуць удзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе.
У той жа час больш за 20 беларускіх прадстаўнікоў спорту зараз знаходзяцца за кратамі, сотні — падвергліся рэпрэсіям і былі вымушаны з’ехаць з краіны за тое, што заявілі пра сваё непрыняцце гвалту і выказалі прыхільнасць агульным алімпійскім каштоўнасцям. Гэтыя спартоўцы патрапілі пад палітычны пераслед, страцілі свае грамадзянскія правы і не могуць паўнавартасна працягваць спартыўную кар’еру, у тым ліку браць удзел у Алімпійскіх гульнях.
Да зварота далучыліся Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і больш за 50 вядомых атлетаў і прадстаўнікоў спорта (з-за пытанняў бяспекі подпісы не публікуюцца ў адкрытых крыніцах).
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд