Каардынацыйная рада абвясціла склад новых дэлегатаў грамадскіх арганізацый

Беларусы Замежжа

Хто далучыўся да новага складу КР?

Сёння мы рады абвесціць, што скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. І паступова пачынаем дзяліцца з вамі спісам новых чальцоў КР.

Агулам КР цяпер складаецца з 15 мінулых чальцоў, 73 новых дэлегатаў і дэлегатак грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.

Сёння прадстаўляем вашай увазе дэлегатаў і дэлегатак грамадскіх арганізацый. Сярод іх грамадская дзяячка Святлана Мацкевіч, бізнесмен Аляксандр Кныровіч, лідарка ініцыятывы «Сумленныя людзі» Елена Жываглод, прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса па адукацыі для Новай Беларусі, Free Belarus Center, ZUBR, BEROC, Задзіночання беларускіх студэнтаў і іншых арганізацый.

Спіс публічных дэлегатаў і дэлегатак ужо можна пабачыць на нашым сайце — па спасылцы.

Якія далейшыя крокі?
— Заўтра мы пазнаёмім вас са спісам далучыўшыхся да складу КР самавылучэнцаў.
— Унутры Каардынацыйнай рады працягнецца праца па стварэнню рэгламенту і рэфармаванню непасрэдна функцый арганізацыі.

Застаемся на сувязі!