Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube і папрасіла іх дапамагчы з барацьбой супрац…

*

Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube і папрасіла іх дапамагчы з барацьбой супраць дыскрымінацыі беларускай мовы

Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель. Святлана Ціханоўская падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты пры выкарыстанні сэрвісаў Google i Youtube.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube:

– Дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube.
– Дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube.
– Спыніць злоўжыванні расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі інструментамі рэкламы.
– Забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.