У дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Народныя амбасады Беларусі:
пацвярджаюць нязменную падтрымку ўкраінскага народа ў вайне супраць расійска-фашысцкіх захопнікаў і прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе межах 1991 года;
выказваюць поўную падтрымку беларусам, якія змагаюцца ў шэрагах украінскай арміі; заклікаюць беларусаў далучыцца да барацьбы за свабоду Украіны або ў шэрагах украінскіх узброеных сіл, або праз дыверсійныя акты на тэрыторыі Беларусі і Расіі, або праз матэрыяльную і іншую падтрымку змагароў супраць агрэсіі ці грамадзянскага насельніцтва Украіны;
лічаць нелегітымны рэжым Лукашэнкі суагрэсарам і саўдзельнікам ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых ва Украіне; заклікаюць да стварэння працаздольнага механізма для прыцягнення вінаватых да адказнасці;
падкрэсліваюць нелегітымны, незаконны і злачынны характар насаджанага Расіяй марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі і лічаць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна ў роўнай ступені ворагамі беларускага і ўкраінскага народаў;
заклікаюць сусветную супольнасць аказаць максімальна магчымую падтрымку Украіне, уключаючы неадкладную пастаўку любой неабходнай Украіне зброі;
заклікаюць да стварэння архітэктуры бяспекі, якая забяспечыць дэакупацыю і поўны суверэнітэт усіх краін, якія мяжуюць з Расіяй, у тым ліку надзейныя механізмы прадухілення як ваеннай, так і гібрыднай акупацыі гэтых краін.
Слава Украіне і Жыве Беларусь!