Байдэн мае рацыю: беларусы не расейцы
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн мае рацыю, беларусы — не расейцы. Памыляюцца тыя, хто думае інакш. Пра гэта заявіў украінскі палітолаг і кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко, каментуючы інцыдэнт з некарэктным перакладам прамовы амерыканскага прэзідэнта шэрагам украінскіх тэлеканалаў.
«Я б не шукаў тут здрады. Вертыкалі ўплыву на СМІ ва Украіне няма. Цяжка ўявіць, каб нехта з «высокага кабінэту» прадказаў, што Байдэн згадае пра Беларусь, і загадаў маўчаць перакладчыкам тэлеканалаў. Гэта проста нерэальна.
Магчыма, перакладчыкі вырашылі, што Байдэн паклёпнічаў. Бо лічаць, што беларусы — гэта тыя ж расейцы. Але прэзідэнт ЗША не памыліўся. Кожнае слова чалавека такога ўзроўню аб’ектыўнае і мае вялікае значэнне. Бо гэта акрэсьлівае геапалітычную карціну будучыні Ўсходняй Эўропы».
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну