Дапамога былому палітвязню, якому патрэбная меддапамога пасля вызвалення
Яго гісторыю распавядае BYSOL.
«Пасля затрымання знайшлі фота з платформы «Голас» і пачалося збіццё дубінамі, ў невядомым будынку каля гадзіны прымушалі стаяць на каленях. Так я пашкодзіў звязкі і меніск. Галадаў суткі без вады і ежы, без медыцынскай дапамогі.
Калі я знаходзіўся ў зняволенні, яны прыходзілі ў хату. Надзеўшы маскі з прарэхамі, у абутку, з аўтаматамі, пошукавымі прыборамі, пад выглядам ператрусу, яны маглі падкінуць нешта ў дом, а потым — павесіць на мяне новае абвінавачанне. Вось чаму мною было прынята рашэнне бегчы хутка.
За мяжой я адчуваю сябе ў бяспецы. Чакаю сям’ю, дакументы і збіраю грошы на аперацыю і рэабілітацыю. Дзякуй усім добрым, сумленным, спагадным людзям. Я заўсёды буду памятаць вашую дабрыню і падтрымку, і як толькі ўстану на ногі – працягну дапамагаць беларусам і ўсім тым, хто змагаецца за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю».
Падтрымаць фінансава былога палітвязня