Джонсан – Ціханоўскай: «Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў»
Святлана Ціханоўская пачала візіт у Лондан, дзе сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам.
Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму.
Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Былы прэм’ер добра ведае, як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў.
Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.