На пачатку 2023 года ва Украіне запрацаваў Цэнтр беларускіх камунікацый. Дадзенае аб’яднанне ўкраінцаў і беларусаў заклікана спрыяць дэакупацыі Беларусі, яе нацыянальнаму адраджэнню, дэмакратызацыі і вяртанню ў кола еўрапейскіх дзяржаў. У перспектыве Цэнтра – спрыянне стварэнню Балта-Чарнаморскага саюзу дзяржаў, сэрцам якога павінна стаць вольная Беларусь.
Вольга Сямашка з “Радыё Рацыя” пагутырыла з кіраўніком Цэнтра Максімам Плешкам пра саму арганізацыю і якую ролю адыгрывае ў ёй Полк Каліноўскага, ці адказны беларускі народ за вайну ва Ўкраіне і як яго будучыня залежыць ад вынікаў вайны, якія стасункі афіцыйнага Кіева з рэжымам Лукашэнкі і Офісам Святланы Ціханоўскай, і, канешне, пра прагноз заканчэння вайны ва Украіне.
“Калі пачалася гэтая вайна, гэтая трагедыя, то мы ўбачылі, што шмат украінцаў затаіла абразу на Беларусь і беларускі народ. Сітуацыя склалася так, што я ведаю, што адбывалася ў Беларусі, але шмат хто ва Украіне не ведае. Вельмі вялікая колькасць пытанняў не абгаворваецца. Перадусім важна мець дыялог, камунікацыю, таму мы аб«ядналіся з шэрагам украінскіх і беларускіх экспертаў, у тым ліку з «Полку Каліноўскага», і іншымі беларусамі, якія тут жывуць або часта бываюць.
Мэта нашага «Цэнтру Беларускіх камунікацый» – гэта спрыянне беларускаму грамадству ў дэмакратычных зменах, вяртанне Беларусі да дэмакратычнага шэрагу краін, і звычайная імітацыя стварэння Балта-Чарнамрскага саюзу дзяржаў», дзе Беларусі адводзіцца цэнтральнае месца. Таму што такая геапалітычная прастора была яшчэ з часоў даўняй Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Мы разумеем, што без бяспечнай Беларусі немагчымы спакой ва ўсёй цэнтральна-усходняй Еўропе. Пакуль будуць стаяць расейскія танкі і ракеты на тэрыторыі Беларусі – не будзе спакою ў нашай прасторы” – паведаміў Максім Плешко.
Цалкам размова па спасылцы.
Безпека України, Польщі, Литви можлива лише за умови вільної Білорусі.