Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў ВаршавеУ сакавіку Inbelkult 2.0 распачынае сустрэчы…

Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве

У сакавіку Inbelkult 2.0 распачынае сустрэчы да першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі.

На працягу сакавіка – красавіка адбудуцца некалькі аднадзённых панэляў, на якіх абмяркуюць пытанні і праблемы, якія стаяць перад культурнымі амыслоўцамі ў выгнанні.

Гэтыя сустрэчы стануць падрыхтоўчым этапам да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі, які пройдзе ў чэрвені 2023 ў Варшаве.

Сумесная праца удзельнікаў панэляў дазволіць больш якасна і эфектыўна падрыхтаваць Кангрэс, улічваючы усе прапановы і пажаданні.

Да ўдзелу запрашаюцца культурныя дзеячы ў эміграцыі, творцы і ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі прафсупольнасці паводле праграмы панэляў:

18 сакавіка: ТЭАТРАЛЬНАЯ
1 красавіка: МУЗЫЧНАЯ
2 красавіка: ВІЗУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА
22 красавіка: ЛІТАРАТУРНАЯ
23 красавіка: ФАЛЬКЛОРНАЯ

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Дата: з 18 сакавіка
Месца: Варшава

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну