Аб’яднанне беларусаў Латвіі “Суполка” і арт-станцыя “Дубулты” з 25 сакавіка па 28 траўня запрашаюць на выставу “Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
Экспазіцыя прысвечаная вынаходлівасці беларускага народа, якая стала галоўнай зброяй у барацьбе з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам улады. Творчасці, з дапамогай якой пратэстанты на працягу многіх месяцаў спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды.
У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі Яўгена Ярчака, Яўгена Айцецкага і інш. фатографаў, сцягі пратэстных раёнаў, шматлікія плакаты вядомага беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера і кераміку Ганны Мядзведзевай.
З дапамогай экспазіцыі латвійская грамадскасць мае магчымасць больш даведацца пра падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе.
Таксама, ў рамках выставы, адбудуцца наступныя імпрэзы:
08.04 15:00 – Сустрэча з Ганнай Мядзведзевай
22.04 14:00 – Імпрэза ў рамках “Чарнобыльскага тыдня” разам з Экадом
Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala
Уваход вольны.
#БЗ_афіша
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну