7 красавіка 1917 года ў Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацыйГэта першы ў гістор…

7 красавіка 1917 года ў Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый

Гэта першы ў гісторыі з’езд беларусаў. Левыя і правыя, палітычныя і культурныя дзеячы сабраліся разам, каб абмеркаваць будучыню. Упершыню былі сфармуляваныя беларускія пастулаты. І ёсць пэўная сімволіка ў тым, што ён адбыўся 25 сакавіка па старым стылі, у дзень, калі і праваслаўныя, і каталікі адзначалі Звеставанне. А праз год, 25 сакавіка — па новым ужо стылі — 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Крыніца: @historyja

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну