Увядзення дадатковых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі без якіх-небудзь выняткаў Цяпер у Еўрапейскім …

Увядзення дадатковых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі без якіх-небудзь выняткаў

Цяпер у Еўрапейскім саюзе зацягваецца пытанне прыняцця новага пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Прыняцце санкцыйных абмежаванняў тармозіцца ў сувязі са спробай асобных краін ЕС аслабіць санкцыі на калій з Беларусі.

Яны аргументуюць сваю пазіцыю наяўнасцю пагрозы харчовай бяспецы ў свеце. Аднак аргументы прыхільнікаў паслаблення калійных санкцый на практыцы не адпавядаюць рэчаіснасці. Цэны на прадукты харчавання і калійныя ўгнаенні ў свеце зніжаюцца, а рэальнай пагрозы харчовай бяспецы на самой справе няма.

У дадзены момант Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе перамовы з дыпламатамі шэрагу краін Еўропы па дадзеным пытанні. Але нашых намаганняў можа быць недастаткова. Таму просім усіх актыўных і неабыякавых беларусаў далучыцца і дапамагчы нам.

Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком беларускай дыяспары ў адной з краін Еўрапейскага саюза, прадстаўніком арганізацыі ці структуры беларускай грамадзянскай супольнасці альбо ваша дзейнасць звязана з супрацьдзеяннем рэжыму Лукашэнкі — вы можаце далучыцца да нашай ініцыятывы і выкарыстаць узор нашага ліста: https://bit.ly/diaspora_eu

Адрасаты ліста — вышэйшыя чыноўнікі ЕС і міністры замежных спраў дзяржаў ЕС: https://bit.ly/address_list

@nau_belarus