Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у ПразеУ сераду, 12 красавіка, у Празе адкрываецца выстава “Т…

Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе

У сераду, 12 красавіка, у Празе адкрываецца выстава “Толькі ў Чэхіі я была цалкам беларускай”, прысвечаная Ларысе Геніюш.

На адкрыцці будзе акцыя памяці спадарыні Ларысы, на якую завітае ўнук Міхал Геніюш.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў згадае, як Беларусь развітвалася з ёй 40 гадоў таму.

Даследчыкі Пётр Гаўлічак і Сяргей Кнырэвіч дададуць гістарычнага кантэксту, а перакладчык Макс Шчур абяцае прэм’еру паэтычных перакладаў на чэшскую.

Выдавец Іржы Браўнэр і перакладчыца Святлана Вранава прэзентуюць чэшскае выданне мемуараў “Споведзь”.

Уваход вольны!

Дата: 12 красавіка
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Národní knihovna ČR (Zasedací sál, vchod A, 1 patro), Klementinum 190, Praha 1

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну