Канферэнцыя беларусаў свету II22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II, у …

Канферэнцыя беларусаў свету II

22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II, у якой таксама прымуць удзел прадстаўнікі Народных амбасадаў Беларусі і супольнасці “Беларусы Замежжа”.

Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:

«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну