Беларускі свет
Беларуска-шведскі пісьменнік і рэжысёр ставіць спектаклі паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.
Дзмітрый Плакс ажаніўся і пераехаў у Швецыю амаль 30 гадоў таму. Працаваў у радыётэатры, а з канца 1990-х пачаў супрацоўнічаць з Каралеўскім драматычным тэатрам у Стакгольме, але не забываецца на Радзіму: знаёміць шведскага гледача з беларускімі аўтарамі.
Нядаўна адбылася прэм’ера спектакля-чытання “Бяляцкі, літасці прасі!” паводле твораў беларускіх палітвязняў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.
Падрабязней пра Дзмітрыя і іншых выдатных беларусаў у відэа Белсат Life.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну