У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў “Аднакласніках” карыкатуры на Лукашэнку. Такі прысуд вынес суддзя Пінскага раёна і г. Пінска Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Мікалая нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён неўзабаве памёр. Падрабязнасці высвятляюцца.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Мікалая.