21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
Што можна зрабіць да Дня палітвязняў?
арганізуй ці далучыся да акцыі салідарнасці ў тваім горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і акцыю памяці Вітольда Ашурка; арганізуй мерапрыемства па падпісанні лістоў і паштовак салідарнасці; начапі 21 траўня на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, сфатаграфуйся і выкладзі ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў; зачытай на відэа ліст ад палітвязня і выкладзі ў сацсетках з хэштэгам#дзеньпалітвязняў; напішы ліст палітвязню, апублікуй яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці); падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям’і; прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.