Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў фільм-расследаванне пра падрыў расійскага самалёта ў Мачулішчах
«Спачатку прапаганда гаварыла, што самалёт зусім не пашкоджаны, праз нейкі час – што пашкоджаны нязначна. Для нас жа важна, што падрывам атрымалася знішчыць яго сістэму навігацыі — і ўжо паўтара месяца ён не выконвае баявыя задачы, і не мае замены.
Нам вядома, што тры расійскія ваенныя самалёты МіГ-31К са звышгукавымі ракетамі «Кінжал» пакінулі Беларусь і не могуць наносіць шкоду Украіне праз адсутнасць падтрымкі ад А-50У. Такім чынам, мэта акцыі дасягнута.
Яшчэ прапагандысты аб’явілі, што беларускія партызаны тут ні пры чым. Але потым пярэчаць самі сабе: сцвярджаюць, што менавіта грамадзяне Беларусі везлі дроны, сродкі паражэння, дэталі для ўзмацняльніка сігналу г.д.
Усё мноства нестыковак у так званым «следстве» паказвае, што тыя, каго затрымалі лукашэнкаўскія паліцаі — проста выпадковыя людзі. Дарэчы, у гэтым ёсць нейкае падабенства з тым, што рабілі нацысты ў гады акупацыі: каралі цэлыя вёскі толькі за тое, што дзесьці побач дзейнічаў партызанскі атрад. Але гэта не спыніла нашых прадзедаў, і яны працягвалі дзейнічаць да поўнага вызвалення радзімы»
Падрабязнасці расследавання — у фільме ад «BYPOL».
@CabinetBelarus