У аднагалосна ўхваленым праекце рэзалюцыі, заснаваным на дакладзе Пола Галеса (Люксембург), камітэт заявіў, што “беларускі народ — гэта не тое ж самае, што рэжым Лукашэнкі”, і да яго не трэба ставіцца дыскрымінацыйным чынам праз удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны.
Адзначаецца, што “большасць беларусаў у выгнанні жадаюць толькі аднаго — вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь”.
Пакуль гэта не здарылася, уладам іншых дзяржаў трэба “зрабіць усё магчымае”, каб беларусы маглі заставацца ў прымаючых краінах “на законных падставах” і ў “дастойных умовах”.
Парламентарыі “віталі намаганні Літвы і Польшчы па пошуку прававых і практычных рашэнняў, якія даюць магчымасць зрабіць беларусаў у выгнанні больш жаданымі гасцямі”, аднак падкрэслілі, што “можна зрабіць больш”, і заклікалі да “нестандартных рашэнняў”.
“Дзяржавы і парламенты мусяць падтрымліваць дэмакратычныя сілы [Беларусі] у выгнанні, грамадзянскую супольнасць і адвакатаў, заахвочваць беларускую адукацыю і культуру рознымі спосабамі”, — лічаць члены міграцыйнага камітэта ПАСЕ.
Чакаецца, што адпаведны даклад будзе вынесены на абмеркаванне ПАСЕ ў чэрвені.
Далучайся да нас
Гэта канал
аб парламентарызме
аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”