Культурніцкі YouTube выхаднога дня:Маргарыта Ляўчук у стрыме на канале panstandup: размовы пра твор…

Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

Маргарыта Ляўчук у стрыме на канале panstandup: размовы пра творчасць і адказы на пытанні гледачоў.

Пісьменнік Саша Філіпенка на канале “Лампа”: калі скончыцца вайна і ці павінен быць прадмет “руская літаратура” у беларускіх школах.

Бульбасрач, аўтарытэты і самазванцы — гэта “Шокінг Культ” з Максімам Жбанковым: пытанні і адказы. Усё, аб чым вы хацелі запытаць аўтара — пішыце ў каментарах. Адказы на самыя цікавыя — у наступнай нарэзцы.

Гістарычная перадача “Вусы Скарыны” з Цімохам Акудовічам: 500 гадоў “Песне пра зубра”. Як з’явіўся гэты твор, якія сакрэты ён хавае і як зубр стаў беларускім брэндам — глядзіце ў выпуску.

Андрэй Хадановіч пра літаратуру: Быкаў, Брыль, Караткевіч, Алексіевіч, Адамовіч і інш. — гаворка пра беларускую (анты)ваенную літаратуру.

Гісторыя народнага адзення Беларусі: трэцяя частка лекцыі ад даследчыцы традыцыйнага строю Аляксандры Мятлеўскай на канале Tradycyja. У выпуску — з чаго рабілі і як аздаблялі традыцыйную вопратку.

Стрым на канале Беларускай Рады культуры: што такое магістраты і якім чынам яны дапамагаюць беларускай справе.

Бонус: “Размовы маленькага геданіста” — новы відэапраект пра беларускае мастацтва куратаркі і арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай.

Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK.

Дакументальны этнаграфічны фільм Галіны Адамовіч “Страла” — аб народным калектыве “Стаўбунскія вячоркі”, які збірае і захоўвае песенныя традыцыі і абрады свайго рэгіёна.

Аўдыё-бонус: паэт Дзмітры Строцаў у літаратурным падкасце “Супердудко”.

Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале “Бэйбус”.

#што_паглядзець