Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
16 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавалі праўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». Дакумент абмяжоўвае права на выезд з краіны адразу некалькім катэгорыям грамадзянаў. Да іх адносяцца:
Асобы, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі Людзі, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі» Асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за правапарушэнні супраць парадку кіравання: непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянтаў, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых акцыяў і іншыя. Абмяжоўвае дакумент і выезд за мяжу найвышэйшых чыноўнікаў. Цяпер зрабіць гэта яны змогуць толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам.