Вынікі працоўнага візіту Валера Кавалеўскага ў Вашынгтон
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правёў серыю сустрэч па найважнейшых пытаннях парадку дня ў Кангрэсе ЗША, агенцтвах выканаўчай улады, а таксама з дыпламатамі, экспертамі і журналістамі
У Кангрэсе ЗША Валер Кавалеўскі прыняў удзел у абмеркаванні новай версіі Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, які дакладна апіша сітуацыю ў Беларусі і ролю рэжыму ў агрэсіі супраць Украіны, дасць ацэнку злачынствам супраць беларусаў і прапануе выканаўчай уладзе новыя палітычныя захады і практычныя крокі для падтрымкі барацьбы беларускага народа супраць тыраніі. Таксама абмяркоўваліся крокі Кангрэса па прыцягненні ўвагі да сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку слуханні і публічныя заявы.
У Дзярждэпартаменце, Міністэрстве абароны і Радзе нацыянальнай бяспекі пры Белым доме праведзеныя перамовы па наступных пытаннях:
Распрацоўка беларуска-амерыканскага Стратэгічнага дыялогу – новага механізма развіцця двухбаковых адносін, што мае распачацца ўжо ў гэтым годзе
Павышэнне пагрозы незалежнасці Беларусі праз незаконнае размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны
Падрыхтоўка крокаў міжнароднай супольнасці ў адказ на магчымыя рэзкія змены ва ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі
Супольныя дзеянні на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках ААН
Новыя формы ціску на рэжым (у тым ліку санкцыйныя) і прыцягненне да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў і ў міжнароднай прасторы
Дапамога для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі
@CabinetBelarus