Павел Латушка: «Цягнік Лукашэнкі сышоў, і на станцыі Украіна ён больш не спыніцца»Намеснік кіраўніцы…

Павел Латушка: «Цягнік Лукашэнкі сышоў, і на станцыі Украіна ён больш не спыніцца»

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка здзейсніў афіцыйны візіт у Кіеў і правёў серыю працоўных сустрэч:

з саветнікам главы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам, які падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў не падтрымлівае камунікацыі з рэжымам Лукашэнкі;

у Офісе генеральнага пракурора Украіны, галоўнай нагодай якой стала папярэдняя справаздача НАУ аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных тэрыторый у Беларусь і ролі так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў гэтым;

з прадстаўніком Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, якому былі перададзеныя матэрыялы НАУ. Варта адзначыць, што амбудсмен Зміцер Лубінец пацвердзіў удзел рэжыму Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей, грамадзянскіх закладнікаў і ваеннапалонных праз тэрыторыю Беларусі.

Павел Латушка: «У нас ёсць агульная мэта — перадаць матэрыялы ў Міжнародны крымінальны трыбунал у Гаазе дзеля таго, каб выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі»

@CabinetBelarus