Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні
Вядома пра не менш як 395 затрыманняў і пра 243 выпадкі палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу: прызначана не менш як 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў. Больш за траціну затрыманых — жанчыны; 5 траўня ў папраўчай калоніі № 3 (п. Віцьба) памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы, каля года таму перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы; Супраць палітзняволенай Вікторыі Кульшы ўжылі псіхалагічны і фізічны гвалт — адзін з наглядчыкаў душыў жанчыну локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры; Агулам «Вясне» вядома пра амаль 3 300 асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.