Датычна сітуацыі з BYPOLУ сувязі са з’яўленнем інфармацыі аб унутраным канфлікце ў арганізацыі BYPOL…

Датычна сітуацыі з BYPOL

У сувязі са з’яўленнем інфармацыі аб унутраным канфлікце ў арганізацыі BYPOL, што звязаная з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі, Кабінет пачынае праверку з мэтай вывучэння абставін гэтай сітуацыі, выпрацоўкі высноў і прыняцця адпаведных рашэнняў.

Прыярытэтам пры выпрацоўцы захадаў па рэагаванні будзе забеспячэнне бяспечнага захавання ўсёй інфармацыі, атрыманай BYPOL у працэсе дзейнасці.

Улічваючы спецыфіку дзейнасці арганізацыі BYPOL, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, яго кіраўніца і прадстаўнікі лічаць мэтазгодным усім бакам устрымацца ад любых бягучых каментарыяў і інтэрпрэтацый да таго моманту, пакуль не будуць прынятыя рашэнні на падставе максімальна поўнай інфармацыі.

@CabinetBelarus