Праекту асабістых, аўтарскіх гарадскіх экскурсіяў ULegend патрэбная дапамога, каб з тэлеграм-бота ператварыцца ў мабільны дадатак ды пашырыць колькасць маршрутаў і гарадоў.
Дзеля гэтага аўтары праекту заклікаюць стаць удзельнікам магістрату — суполка ахвярадаўцаў, якія цягам пэўнага перыяду дамаўляюцца падтрымліваць праект беларускай справы вызначанай сумай грошай.
Умовы магістрату: Перыяд дзейнасці 9 месяцаў (8 чэрвеня — 1 сакавіка). Сума: € 10 ці € 20 на выбар. Рэгулярнасць спісання: штомесяц. Таксама можна падтрымаць праект разава – € 180 і вышэй. Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.
Вы можаце стаць удзельнікам/-цай магістрату, абраўшы адзін з тарыфаў падтрымкі: