Сёлета ўпершыню ў гісторыі Фестывалю Нацый, які адбыўся ў горадзе Вена ў суботу, 17 чэрвеня 2023 г….

Сёлета ўпершыню ў гісторыі Фестывалю Нацый, які адбыўся ў горадзе Вена ў суботу, 17 чэрвеня 2023 г., беларусы Аўстрыі атрымалі магчымасць прадставіць сваю родную краіну Беларусь на гэтым прыгожым фестывалі.

У фестывалі прыймалі ўдзел больш за 25 краін з традыцыйнымі танцамі, музыкай і спевамі. Таксама можна было паспрабаваць  стравы нацыянальнай кухні і набыць сувеніры.

Беларускі хор «Вольныя Гукі» заспяваў песні на беларускай і ўкраінскай мовах.

Шчыры дзякуй усім беларусам і сябрам з іншых краін, хто прыйшоў падтрымаць нас!



Беларусы Замежжа | Даслаць навіну