«Мы з вамі зараз стаім на дарозе. І мы мусім вырашаць, што рабіць далей. Прычым вырашаць хутка»Прадс…

«Мы з вамі зараз стаім на дарозе. І мы мусім вырашаць, што рабіць далей. Прычым вырашаць хутка»

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Сахашчык звярнуўся да беларускіх ваенных у сувязі з сітуацыяй у Расіі:

«Прарасійскі шлях, па якім краіну вёў Лукашэнка ўсе гэтыя гады, прывёў у тупік. Мы з вамі зараз стаім на дарозе. Перад намі апушчаны шлагбаўм і знак тупік. І мусім вырашаць, што рабіць далей. Прычым вырашаць хутка. Альбо мы выкарыстоўваем гэты гістарычны шанец, і станем паспяховай еўрапейскай краінай. Альбо страцім усё, і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кніжках.

Я хачу звярнуцца найперш да беларускіх ваенных. Нам няма на каго разлічваць. Але мы з вамі, аб’яднаўшыся, дакладна з гэтым справімся. Мы адна з лепшых нацый свету. У нас будзе час пазадаваць пытанні і выказаць адно аднаму прэтэнзіі. Давайце не зараз. Цяпер аб’ядноўваем нацыю. Цяпер ратуем радзіму. Усё астатняе потым»

@CabinetBelarus