ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.
У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.
Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў — 30 лістапада 2023 года.
Падрабязнасці можна даведацца на сайце ААН