Больш за 150 асобаў прынялі ўдзел у злёце актывістаў беларускай дыяспары “БудзеНіка-3”.
Беларуская дыяспара Беластока другі год запар арганізоўвае сустрэчу беларусаў у казачна прыгожым месцы на беразе возера Białe недалёка ад Аўгустова.
Беларусы з Беластока, Варшавы, Вільні, Гданьска, Уроцлава сустрэліся са сваімі аднадумцамі, каб пазнаёміцца, абмяняцца ідэямі, як кожны з нас можа дапамагчы ў працы дыяспары, пагаварыць пра важнае і штодзённае, сумнае і радаснае, падзяліцца эмоцыямі, ну і канешне паплаваць, патаньчыць, заспяваць песні каля начнога вогнішча.
Атрымалася цёпла, утульна, блізка!
Памятайце, што ў адзінстве, сяброўстве, узаемадапамозе – наша сіла!
Будзем разам! І абавязкова пераможам!
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну