Учора беларускі Беластока чарговы раз сабраліся, каб нагадаць свету аб нашых палітзняволеных, колька…

Учора беларускі Беластока чарговы раз сабраліся, каб нагадаць свету аб нашых палітзняволеных, колькасць якіх, па афіцыйных падліках праваабарончай арганізацыі “Вясна”, набліжаецца да 1500 чалавек.

Рэжым працягвае запалохваць грамадства, рэпрэсіі доўжацца ўжо 3 гады. У турмах для “палітычных” створаны самыя жорсткія і нечалавечыя ўмовы. Знішчаецца беларускі народ…
Гэта страшны і неадваротны працэс.

Мы, будучы ў бяспечным месцы, павінны працягваць змагацца за Вольную Беларусь рознымі спосабамі.

Заклікаем міжнародную супольнасць і палітыкаў звярнуць пільную ўвагу на складаную палітычную сітуацыю ў Беларусі. Патрабуем публічнага міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным і трыбуналу над нелегітымным.

Жыве Беларусь!
Трымаймыся разам!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну